Пятница, 10 апреля 2020

Автор: admin

Пружаны і ваколіцы

Пружаны і ваколіцы

Новости
Пабачыў свет новы фотаальбом “Пружаны і ваколіцы”. Яго выпуск, спецыяльна прыўрочаны да 70-годдзя ўтварэння раёна, расказвае аб мінулым і дні сённяшнім Пружаншчыны Вялікая колькасць каляровых фотаздымкаў і суправаджальны тэкст (на беларускай і англійскай мовах) даюць яскравае ўяўленне аб прыгажосці нашага краю і яго працавітых людзях. Такое выданне не сорамна будзе прапанаваць нават самым патрабавальным гасцям! Калі вы жадаеце набыць фотаальбом “Пружаны і ваколіцы”, звяртайцеся: -- у кіёскі “Белсаюздруку”, -- у кніжны аддзел Гандлёвага дома ў г.Пружаны, -- у рэдакцыю газеты “Вечерний Брест” (вул. Пушкінская, 11). Дарэчы, тут купіць фотаальбом вы зможаце па сабекошту. “Пружаны і ваколіцы” – цудоўны падарунак і сабе, і вашым знаёмым!
«Раёнка» дапамагае эканоміць!

«Раёнка» дапамагае эканоміць!

Актуально, Новости
Штомесяц двойчы на старонках “Раённых будняў” друкуюцца дысконтныя купоны. Справа ў тым, што кожны падпісчык, маючы такі купон, можа атрымаць скідкі на пакупкі ў вызначаных магазінах. Напрыклад, падпіска на месяц каштуе каля 5 тысяч рублёў. І яна адразу можа акупіцца! Пры пакупцы камплекту пасцельнай бялізны коштам 150 тысяч рублёў з дапамогай “раёнкі” можна атрымаць скідку на 7,5 тысяч рублёў! Безумоўна, існуюць некаторыя абмежаванні: адзін купон толькі на адну пакупку. Нельга сабраць 30 дысконтаў і ўзяць рэч бясплатна. Абавязкова прадаўцы пры пакупцы патрабуюць прад’яўлення купонаў. Такім чынам, у лютым можна атрымаць скідкі на тавары і паслугі ў наступных гандлёвых аб’ектах і сервісных арганізацыях: -- магазін жаночага адзення ад беларускіх вытворцаў (г.п.Ружаны, гандлёвы дом па вул.
Пружаны не справляются со снегом

Пружаны не справляются со снегом

Актуально
Гледзячы на гарадскія вуліцы, як тут не скажаш: "Зіма прыйшла нечакана!". Сапраўды, за пару папярэдніх гадоў мы забыліся, што такое снежныя сумёты, галалёд і завеі, больш прывыклі да дажджоў, лужын і туманоў. Ці не разбэсцілі нас мяккія зімы? Сёлетняя ж вырашыла праверыць на трываласць і не толькі людзей, але і камунальныя службы. Трэба прызнаць, сапраўднаму зімоваму надвор'ю ўдалося застаць нас знянацку. Першымі "рукі ўгару" ўзнялі камунальнікі, якія паказалі, што не падрыхтаваны працаваць у аўральным рэжыме. Асабліва гэта відавочна было ў перыяды моцных снегападаў, што засыпалі райцэнтр у першай дэкадзе студзеня. Што можна сказаць пра гатоўнасць тэхнікі, калі лапаты ад бульдозераў чаплялі да палівальных машын? Зразумела, што апошнім не хапала магутнасці і яны літаральна гразлі ў снезе.
Вуліцы майго дзяцінства

Вуліцы майго дзяцінства

Культура
Пастукваюць абцасы. Я іду па вуліцы Тармасава – першай з вуліц свайго дзяцінства. Тут я нарадзілася, тут прайшлі сем бязвоблачных гадоў жыцця (пазней азмрочаных неабходнасцю ісці ў школу). І раптам замест звыклага «цок-цок», якое выбіваюць шпількі новых «лодачак» на цэментавых плітках тратуара чую забытае «шлёп-шлёп» растаптаных за лета сандаляў па бруку… Так, менавіта такія карычневыя сандалікі (а як хацелася, каб купілі чырвоныя!) насіла ўся дзятва на нашай вуліцы. На бруку скураныя падэшвы імгненна праціраліся да дзірак, але хто на гэтыя акуратныя круглыя дзірачкі звяртаў увагу? Акрамя, зразумела, бацькоў, якім даводзілася з невялікага бюджэту выкройваць грошы на новы абутак. Няўжо амаль паўстагоддзя прайшло? Ды што там прайшло, – праляцела, як адно імгненне. Вось тут, на павароц
Государство продолжит поддерживать инвалидов по зрению

Государство продолжит поддерживать инвалидов по зрению

Актуально
Больш праблем, чым шляхоў іх вырашэння? Дзяржава будзе ўзмацняць падтрымку людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Гэта адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 снежня ў час наведвання прыватнага ўнітарнага прадпрыемства "Святлопрыбор" Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. У краіне рэалізуюцца 10 дзяржаўных праграм, якія закранаюць гэту сферу, у тым ліку па папярэджанні інваліднасці і рэабілітацыі інвалідаў, па безбар'ерным асяроддзі жыццядзейнасці фізічна аслабленых асоб, прэзідэнцкая праграма "Дзеці Беларусі" з падпраграмай "Дзеці-інваліды". Вядзецца актыўная работа па ўкараненні 11 дзяржаўных стандартаў па стварэнні безбар'ернага асяроддзя. Усе інваліды, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны, незалежна ад грамадзянства маюць права на дзяржаўнае пенсіённае забеспячэ
Детская стоматология: советы специалиста

Детская стоматология: советы специалиста

Новости
Здаровыя зубы – гэта не толькі прывабная ўсмешка, а яшчэ і добры настрой, магчымасць разнастайна харчавацца. Чалавеку са здаровымі зубамі незнаёмы зубны боль, марнаванне часу ў крэсле стаматолага, а таксама прыкрыванне рота рукой пры ўсмешцы, сарамлівасць. Тое, якімі будуць зубы, закладваецца ў раннім дзяцінстве, а дакладней, нават на 12 тыдні цяжарнасці мамы. Сёння на кансультацыю мы запрасілі загадчыцу стаматалагічнага аддзялення Вольгу Яўгенаўну Семянчук. Ад цяжарнасці і да нараджэння Аснова малочных зубоў закладваецца ўжо на 12-ым тыдні цяжарнасці. Цяжарная жанчына павінна паўнацэннахарчавацца. Ёй неабходна ежа багатая на кальцый і фтор, жалеза, вітаміны. Дзіця не пытае маці, ці хапае ёй гэтых рэчываў, а забірае ўсё, што яму трэба, і арганізм мамы пачынае пакутаваць (у некаторых выпа
Ансамблем кіруе іярэй

Ансамблем кіруе іярэй

Культура
Ружаны... Здаецца, невялікі населены пункт, але колькі тут цікавых людзей, мясцін і з’яў! А, магчыма, у хуткім часе гэты пасёлак будзе вядомы цэламу свету, як месца, дзе нарадзіўся вядомы музычны ансамбль у складзе іярэя Сергія Шыканава (кіраўнік), Аляксандра Ляўко, Эдуарда Сарокі, Івана Давідзенкі, Вікторыі Ахрамені, Ангеліны Дудзінскай і Юрыя Латыша. Здзіўляецеся, што кіраўніком з’яўляецца не які-небудзь рок-фанат, а служачы праваслаўнай царквы? Вось што кажа пра гэта сам Сергій: -- Чаму б мне не дапамагаць падлеткам займацца цікавай справай? Тым больш, што царква не забараняе нам займацца музыкай. Галоўнае, каб музыка была сапраўды добрая! Ідэя стварыць музычны ансамбль з’явілася ў рабят напрыканцы гэтай вясны. Эдуард Сарока і Іван Давідзенка сабралі аднадумцаў і пайшлі з прапановай д
«Даецца нам невыпадкова такая рэдкая сустрэча»

«Даецца нам невыпадкова такая рэдкая сустрэча»

Культура
Адна з такіх невыпадковых сустрэч адбылася 19 снежня ў Ружанскай СШ. У школу завітаў паэт-зямляк Васіль Жуковіч. Трэба адзначыць, што гэта ўжо другая сустрэча: першая адбылася некалькі гадоў таму, калі мы рыхтавалі прэзентацыю зборніка Васіля Аляксеевіча "У храме хараства і смутку". А нядаўна свет убачыў чарговы зборнік паэта -- "Не завіце Радзіму малой". Арганізавала мерапрыемства настаўніца беларускай мовы і літаратуры Вера Антонаўна Шамяцюк. Прыемна, што на сустрэчу Васіль Жуковіч прыйшоў не адзін: паэта суправаджалі яго блізкія -- жонка Вера Мікалаеўна, сын Руслан, а таксама сябар Мікалай Максімавіч Максімаў -- галоўны ўрач мясцовай бальніцы. Школьная літаратурная гасцёўня пачалася з песні "Землякі", словы да якой напісаў паэт. Дарэчы, Васіль Жуковіч выпусціў дыск з песнямі на яго с
Будзе асабістым дом. Нават са скідкай!

Будзе асабістым дом. Нават са скідкай!

Экономика
У верасні 2007 года ў пасвыканкаме вёў прыём начальнік упраўлення кантролю бюджэтна-сацыяльнай і фінансавай галіны Камітэта дзяржкантролю Брэсцкай вобласці Уладзімір Аляксеевіч Лукашэвіч, які кансультаваў нас па пытанні выкупу дамоў у ААТ "Ружаны-Агра". Было вырашана, што маёмасць можна купіць па ацэначнай вартасці. Усе неабходныя паперы мы аформілі, але ў таварыстве спасылаюцца, што не маюць грошай, каб заплаціць БТІ за выраб патрэбнай дакументацыі. Калі нарэшце пытанне вырашыцца? Жыхары вуліцы Зялёнай, г.п.Ружаны. Карэспандэнт звярнулася ў таварыства, каб разабрацца ў сітуацыі. На сённяшні дзень можам абрадаваць жадаючых прыватызаваць жыллё: справа вырашылася. У ААТ "Ружаны-Агра" сапраўды былі фінансавыя праблемы і грошы расходаваліся ў першую чаргу на гаспадарчыя патрэбы. Але нядаўна
Пяць падзей мясцовага маштабу

Пяць падзей мясцовага маштабу

Ружанские мотивы
Адыходзячы год быў багаты на падзеі. Вылучыць асноўныя мы папрасілі старшыню Ружанскага пасялковага Савета дэпутатаў Л.М.Маскалевіча. 1. Найбольш адметнай і сацыяльна значнай падзеяй, на маю думаю, сёлета было чарговае ўзбуйненне ААТ "Ружаны-Агра" за кошт далучэння ААТ "Варанілавічы". Большая частка -- пяць гаспадарак Ружанскай зоны -- цяпер аб'яднаны ў адну. У выніку па плошчы таварыства займае цяпер другое месца ў рэспубліцы. Наогул, за гэты год тут шмат чаго змянілася: у Малочках уведзена ў эксплуатацыю малочнатаварная ферма на 1100 галоў. Завершана першая чарга будаўніцтва і вядуцца наладачныя работы на свінакомплексе ў Бор-Ліпах, тым часам праводзіцца тэндэр па закупцы матачнага пагалоўя. Акрамя таго, будуецца яшчэ шэсць сучасных малочнатаварных фермаў: у Юндзілах, Калазубах, Варані
«ЮНІМІЛК Пружаны» і яго дырэктар

«ЮНІМІЛК Пружаны» і яго дырэктар

Экономика
Днём нараджэння сумеснага беларуска-расійскага адкрытага акцыянернага таварыства (СААТ) "ЮНІМІЛК Пружаны" лічыцца 31 жніўня мінулага года, калі цэх па выпуску натуральнамалочнай прадукцыі ААТ "Пружанскі малочны камбінат" быў перададзены ў арэнду расіянам. Тут было ўстаноўлена новае абсталяванне па выпуску малака. Пацярпела рэканструкцыю і гасцініца "Верас". Цяпер на яе другім паверсе размешчаны офіс новага прадпрыемства. Малочныя прадукты пачалі дастаўляць у раён з Бярозы, Кобрына, Ваўкавыска, Баранавіч. Многія пружанцы незадаволены іх якасцю і катэгарычна выказваюцца за вяртанне "смачнага пружанскага малака". Хвалююцца акцыянеры малочнага камбіната: маўляў, што будзе з нашымі акцыямі?. А тым часам напярэдадні Каляд "ЮНІМІЛК Пружаны" выдаў сваю першую прадукцыю. Гэта і стала падставай для
Наш крухмал знойдзе спажыўца

Наш крухмал знойдзе спажыўца

Экономика
Крухмала-патачная прамысловасць, галіна харчовай прамысловасці, якая вырабляе крухмалапрадукты -- крухмал, патаку, глюкозу і іншыя. Яе развіццё на Беларусі пачалося ў 1840-х гадах на дробных прадпрыемствах. Пры базіснай крухмалістасці бульбы (15%) яе расход на вытворчасць 1 тоны сухога крухмалу складае 6,4-6,6 тон. Крухмал -- белы аморфны парашок без паху і смаку, які па знешняму выгляду напамінае муку. Не раствараецца ў халоднай вадзе, у гарачай утварае калоідны раствор. Асноўныя крыніцы атрымання крухмалу -- бульба, кукуруза, пшаніца, рыс, сорга. Крухмал мае шырокае харчовае і тэхнічнае прымяненне ў народнай гаспадарцы. Сыры -- перапрацоўваецца ў патаку, дэкстрыны, штучнае сага, глюкозу, мадыфікаваныя крухмалы. Сухі крухмал служыць для прыгатавання кулінарных і кандытарскіх вырабаў, вы
Пружанцам апладзіравалі расіяне і дагестанцы

Пружанцам апладзіравалі расіяне і дагестанцы

Молодёжный клуб
З перамогай вярнуліся вучні Пружанскай дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы з ІV Міжнароднага каляднага конкурсу--фестывалю дзіцяча-юнацкай творчасці “Мы – разам”. Фестываль праходзіў у розных намінацыях 9-11 студзеня ў г.Брэсце. Мэтай такога свята мастацтва з’яўляецца выяўленне і развіццё творчых здольнасцей у дзяцей і моладзі, наладжванне сувязяў паміж краінамі, развіццё культуры зносін, абмен творчым вопытам. Сёлета журы фестывалю “Мы – разам” адзначыла ўзросшы выканаўчы ўзровень удзельнікаў конкурсу. Варта адзначыць, што з года ў год колькасць удзельнікаў павялічваецца. На фестывалі 2010 года была прадстаўлена творчасць дзяцей і моладзі з Расіі, Татарстана, Дагестана, многіх гарадоў нашай краіны. Дарэчы, ёсць у Расіі такі город Бутурлиновка. Асабліва прыемна, што ўсе ўдзельнікі фе
По секрету… интернету!

По секрету… интернету!

Молодёжный клуб
Інтэрнэт: карысць ці шкода? Сетка Інтэрнэт трывала заняла свае пазіцыі ў жыцці многіх людзей. 90 працэнтаў маіх аднакласнікаў рэгулярна заходзяць у гэтую сетку. Кожны выкарыстоўвае Інтэрнэт як яму хочацца. Але ці так гэта карысна, як здаецца? Як вядома, Інтэрнэт – гэта глабальная камп’ютэрная сетка, якая звязвае паміж сабой як карыстальнікаў камп’ютэрных сетак, так і карыстальнікаў персанальных камп’ютэраў. Інтэрнэт становіцца асноўным сродкам карпаратыўных зносін, саступаючы пакуль толькі тэлефону. З яго дапамогай адбываецца пошук інфармацыі, праводзяцца канферэнцыі, выставы, інтэрв’ю. Звычайны “дамашні” карыстальнік мае ўсе шанцы па Інтэрнэту не толькі заказаць любы тавар з дастаўкай на дом ці пацікавіцца надвор’ем, але і пазнаёміцца, а некаторым нават удаецца ўступіць у шлюб. Значыць