28 верасня пенсіянеры, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Пружанскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», прынялі ўдзел у II Рэспубліканскім марафоне па скандынаўскай хадзьбе «Крок да даўгалецця», прымеркаванага да Дня пажылых людзей.
Марафон сабраў у гарадскім парку 24 пенсіянеры, якія займаюцца скандынаўскай хадзьбой пры аддзяленні і любяць актыўны лад жыцця. Сваім прыкладам і запалам яны натхнялі ўсіх суграмадзян, паказваючы добрую спартыўную форму. Бо фізічныя практыкаванні могуць замяніць любую таблетку, але нішто не заменіць фізічныя практыкаванні. І кожны з нас цвёрда ведае, што самы галоўны рэкорд у жыцці — гэта здароўе!
Самай узроставай удзельніцай марафону стала 95-гадовая Галіна Канстанцінаўна Немцава (як аказалася, яна — і старэйшая ўдзельніца ва ўсёй рэспубліцы), а сярод мужчын — 81-гадовы Васіль Мікалаевіч Півень.
Малайцы! Так трымаць! Мы ганарымся вамі!
Алена Астапчык. Фота Уладзіслава Шпарлы