У традыцыйна святочнай атмасферы прайшоў восеньскі Дзень прызыўніка, у які 90 юнакоў Пружаншчыны атрымалі павесткі на службу ў войску. Усяго па плане, як расказаў ваенны камісар І.М.Рапейка, меркавалася прызваць 105 чалавек, аднак некаторыя «не здолелі» прысутнічаць на мерапрыемстве.
Ігар Мікалаевіч давёў да ведама прысутных Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб прызыве грамадзян на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве і даў наказ прызыўнікам з годнасцю выканаць свой воінскі абавязак.


У завяршэнне ўрачыстасці, як кажуць, на шчаслівую дарогу прызваным у войска далі канцэрт
удзельнікі мастацкай самадзейнасці Палаца культуры. Служыць хлопцы будуць у сухапутных, унутраных і пагранічных войсках, падраздзяленнях ВПС і СПА, спецназе на тэрыторыі Беларусі.
Алег СІДАРЭНКА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).