Суббота, 15 марта 2025

9 августа — День строителя. Фоторепортаж из ПМК-21

2 613

ПМК-21 — адно з буйнейшых у раёне будаўнічых прадпрыемстваў. І не толькі па колькасці работнікаў, але і па машынна-трактарным парку. Аднак тэхніка застаецца мёртвай без чалавечых рук. Як зазначае начальнік арганізацыі В.С.Лук’янчук, эфектыўнае вырашэнне кадравага пытання ў многім вызначае перспектывы будаўнічай галіны раёна. Сёлета адметнасць працы работнікаў ПМК-21 заключаецца ў тым, што больш даводзіцца працаваць па-за межамі раёна. Далёкія паездкі ўскладнілі працу, і вытрымліваюць напружаны рэжым не ўсе. Аднак, нягледзячы на пэўныя цяжкасці, нашы  будаўнікі выконваюць пастаўленыя задачы дастойна. Ды і аўтарытэт прадпрыемства абавязвае: аб’екты, на якіх можна паставіць шыльду «Пабудавана ПМК-21», вызначаюцца якасцю.IMG_7483

У «скарбонцы» калектыву механізаванай калоны — узведзеныя па праграме ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС жылыя дамы ў Добрушскім раёне, санаторый «Белая вежа» на Камянеччыне, цэлыя мікрараёны і сельскагаспадарчыя аб’екты ў Баранавіцкім, Слонімскім, Свіслацкім, Ваўкавыскім, Пінскім і Маладзечненскім раёнах нашай краіны. Але і за межамі Беларусі ёсць нямала шматкватэрных дамоў, на якіх шчыравалі пружанскія будаўнікі, дзякуючы  сумленнай працы якіх атрымалі магчымасць справіць уваходзіны расіяне — жыхары Кастрамы, падмаскоўных гарадоў Іванцееўка і  Электрасталь.IMG_7450

—На нашым прадпрыемстве не проста шмат добрасумленных і ўмелых работнікаў. Бясцэнны вопыт практычнай работы прафесіяналы прадпрыемства перадаюць навічкам,— падкрэслівае Васіль Сцяпанавіч.—

Добра, што ў ПМК-21 ёсць такія «стаўпы», на якіх можна абаперціся ў любой, нават самай складанай задачы.IMG_7399IMG_7390

Сярод лепшых начальнік прадпрыемства называе прарабаў Д.М.Вараб’ёва і Д.В.Себелева, майстра М.М.Крываблоцкага, інжынера па якасці С.Я.Імховіка, цесляра І.М.Мелеша, муляраў С.М.Прыгодзіча, М.І.Гульковіча, П.М.Мароза, механізатараў С.Ю. Станкевіча, В.І.Ясечку, М.М.Ярому.

Рэгулярна, як жартуюць на прадпрыемстве, «з праверкамі» прыходзяць і ветэраны ПМК-21. Да іх тут ставяцца з вялікай пашанай і не забываюць павіншаваць ні з прафе-сійным святам, ні з асабістымі юбілеямі і іншымі падзеямі. Напрыклад, сёлета калектыў механізаванай калоны яшчэ павіншуе Алу Сяргееўну Жук з 60-годдзем і Мікалая Ільіча Скока — з 70-годдзем. Такія ж віншаванні раней атрымалі юбіляры Вікенцій Уладзіміравіч Бартасевіч, Лявон Адамавіч Чарнякевіч, Леанід Сяргеевіч Жыгала, Раіса Мікалаеўна Фіранчук і Марыя Міхайлаўна Вільчык.

Алег Сідарэнка, Сяргей Талашкевіч (фота).

На здымку: муляры Пружанскай ПМК-21 В.У.Хіміч, Д.М.Гук, цясляр В.А.Шышко, прараб А.С.Малажай.

Будуюць дамы ў в.Белавусаўшчына муляры С.М.Прыгодзіч, А.С. Каляда, А.П.Макасевіч.

На ўзвядзенні ЗСК-30 у в.Ткачы працуюць зваршчык А.М.Максімаў; бетоншчыкі У.Д.Гарус, І.У.Каляда, цясляр С.П.Кавылін.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *