Понедельник, 16 февраля 2026

85 фактаў з жыцця раёна. 1945-ы

357

15 студзеня 2025 года Пружанскаму раёну споўніцца 85 гадоў. За мінулы час на пружанскай зямлі адбылося нямала падзей, якія істотна змянілі аблічча рэгіёна, жыццё людзей. Успомнім самыя значныя з іх.

15 студзеня 1940 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у заходніх абласцях рэспублікі замест паветаў былі створаны раёны, у тым ліку і Пружанскі.

Сваю першую пяцігодку наша Пружаншчына адзначала ў складаных умовах. Толькі-толькі наладзіўся грамадскі быт, як нават яго першыя вынікі былі разбураны фашысцкай акупацыяй.

І толькі ў ліпені 1944 года пачалося аднаўленне народнай гаспадаркі. Зразумела, што ва ўмовах Вялікай Айчыннай вайны многае даводзілася ўзнаўляць з мінімальнымі фінансавымі і рэсурснымі магчымасцямі. Аднак, рэзультаты былі.

1945 год:
1 факт. Пабудаваны гарадская лазня, электрастанцыя і 30 жылых дамоў.
2 факт. Пачаліся работы па ўзвядзенні ў сельскіх населеных пунктах сацыяльных аб’ектаў.
3 факт. Для павелічэння карыснай жылплошчы ва ўсіх населеных пунктах раёна створаны будаўнічыя брыгады.
4 факт. Выконваецца задача па вяртанні безгаспадарчых земляў у севазварот.
5 факт. На Пружаншчыне з‘явіўся і пачаў працаваць шэраг прамысловых і сельскагаспадарчых арганізацый, якія зараз таксама адзначалі ці будуць адзначаць свае 85-гадовыя юбілеі.