Среда, 15 января 2025

85 фактаў з жыцця раёна.1955-ы

188

15 студзеня 2025 года Пружанскаму раёну споўніцца 85 гадоў.

За мінулы час на пружанскай зямлі адбылося нямала падзей, якія істотна змянілі аблічча рэгіёна, жыццё людзей. Успомнім самыя значныя з іх.

Ужо дзесяць гадоў Пружаншчына будуе мірнае жыццё. Хаця яшчэ захаваліся мясціны, якія нагадваюць пра жорсткія баі падчас вызвалення раёна ад фашысцкай акупацыі. Але пружанцы амаль што і не ўспамінаюць тыя «чорныя» гады, а штогод будуюць новае жыццё.

1955 год:
13 факт. Практычна кожны год у сельскай гаспадарцы ставяцца новыя рэкорды, як у раслінаводстве, так і жывёлагадоўлі. Напрыклад, сярэдні вынік гадавых надояў дасягнуў 1071 кілаграма малака ад каровы. Тут таксама ёсць свае лідары: калгасы «Камунар», імя Леніна, імя Будзённага, «Сталінскі шлях» выйшлі на паказчык 1600 кг.
14 факт. Пашырылася адукацыйная сетка райцэнтра, да беларускай школы № 1 і рускай школы № 2 дабавілася СШ № 3, першым дырэктарам якой стала заслужаная настаўніца БССР Лізавета Аляксандраўна Вяткіна. Адразу ў школу прыйшло 400 вучняў.
15 факт. 19 студзеня 1955 года быў урачыста адкрыты двухпавярховы будынак раённага Дома культуры з кіназалам.
16 факт. У 1954 годзе ўпершыню на пружанскіх палетках была выса-джана кукуруза. Першы ўраджай гэтай культуры прынёс 470 цэнтнераў з гектара зялёнай масы.
17 факт. 2 кастрычніка ў Пружанах штогод сталі ладзіць раённае свята песні.
18 факт. Вастрыня будаўнічых пытанняў знізілася і ўзнікла патрэбнасць добраўпарадкавання горада. У прыватнасці, складаюцца планы па замене драўляных мастоў у Пружанах на капітальныя. Першы ў чарзе — мост праз р. Мухавец па вул. Камуністычнай (зараз Р. Шырмы).