Вторник, 12 мая 2026

85 фактаў з жыцця раёна

437

15 студзеня 2025 года Пружанскаму раёну споўнілася 85 гадоў. За мінулы час на пружанскай зямлі адбылося нямала падзей, якія істотна змянілі аблічча рэгіёна, жыццё людзей. Працягваем успамінаць самыя значныя з іх.

Насамрэч, 5 гадоў — невялікі перыяд для гісторыі цэлага раёна. Але настолькі глабальныя змены адбыліся за гэты перыяд на Пружаншчыне, што можна смела сказаць, што наш рэгіён змяніўся кардынальна.

2005-2010 гады:
73 факт. У 1990 годзе малочная галіна нашага аграпрамысловага ком-плексу заявіла аб новым рэкордзе: за год атрымана 5000 кг малака ад каровы. Вось толькі потым пайшоў заняпад, штогод фіксавалася зніжэнне гэтага паказчыка. І толькі ў 2009 аграрыі аднавілі рэкорд амаль 20-гадовай даўнасці: 8 гаспадарак зноў выйшлі на такі ўзровень надояў.

74 факт. У спісе карэнных змен — узбуйненне сельгасгаспадарак, сярод якіх самымі вялікімі сталі ААТ «Ружаны-Агра» і «Жураўлінае», якія «ўвабралі» ў сябе 3-5 суседніх таварыстваў.

75 факт. А яшчэ на пружанскіх землях з’явіліся ЦЭЦ, новы будынак рэанімацыі, гінекалогіі і тэрапіі ЦРБ, Лядовы і Водны палацы, Свята-Мікалаеўская царква ў в. Смаляніца, басейны ў Мокраўскай і Навасёлкаўскай школах,адкрыты грамадска-культурны цэнтр «Мікалаеўскі» ААТ «Жураўлінае» ў в. Мокрае, пачаліся рэканструкцыі льнозавода і палацавага комплексу Сапегаў, прыродны газ прыйшоў у шэраг вёсак.

76 факт. Пружанскі раён стаў базавым па адпрацоўцы сістэмы сацыяльных стандартаў (44 паказчыкі). У выніку мы сталі ўзорным рэгіёнам для ўсёй рэспублікі.