Новы 2021 год пружанскі трэнер па плаванні Сяргей Аляксандравіч Каляда і яго маленькія выхаванцы, якія, можна сказаць, толькі пачынаюць пакараць водную стыхію, сустракалі з асаблівым настроем. Зімовы сезон спаборніцтваў яны распачалі са значных перамог.
На прэстыжным турніры “Дзіцячая ліга плавання”, які ў рамках фестывалю водных відаў спорту праходзіў напрыканцы снежня ў Мінску, сярэбранай і бронзавай прызёркай стала Арыядна Варыцкая ў дысцыплінах 200 м комплексам і 50 м батэрфляем адпаведна.
Акрамя таго, Кірыл Клімук перамог на дыстанцыі 100 м брасам і заняў другое месца на дыстанцыі 50 м брасам.
А галоўнай сенсацыяй турніру сталі вынікі заплываў Яўгена Бойкі, які чатыры разы падымаўся на вышэйшую прыступку п’едэстала і тройчы станавіўся рэкардсменам на дыстанцыі 50 м вольным стылем і брасам (33.15), 200 м у комплексе (3.03.20) і 100 м вольным стылем (1.13.86). У вы-ніку, набраўшы максімум ачкоў, Яўген быў узнагароджаны ганаровым кубкам у мнагаборстве.
Пажадаем юным плыўцам у новым годзе новых перамог!
Алена Зялевіч.