Апошнія гады ў Пружанскім раёне сталі рэкорднымі па колькасці выклікаў выратавальнікаў на ліквідацыю гнёздаў небяспечных насякомых.
Напрыклад, на працягу цёплага сезона 2018 года па дапамогу ў райаддзел па надзвычайных сітуацыях звярнулася 86 грамадзян, а сёлета выратавальнікі выязджалі па 74 адрасах.
Акрамя прыватнага сектара, выклікі ажыццяўляліся і са школ, дзіцячых садкоў, клубаў, медыцынскіх устаноў, у памяшканнях якіх таксама былі выяўлены гнёзды восаў і шэршняў. Нагадаем, што дапамогу па дэзынсекцыі работнікі РАНС аказваюць бясплатна.
Вольга Ліпко, старшы інспектар.