Трэці год запар раённая газета разнастаіць навагоднія святы розыгрышам прызоў сярод сваіх падпісчыкаў. На гэты раз мы атрымалі 646 заявак ад жадаючых прыняць у ім удзел. Як і абяцалі, розыгрыш правялі 8 студзеня. А дапамагала нам выбраць шчаслівыя квіткі Даша Каранковіч, вучаніца 5 класа адной са школ Гродзенскай вобласці, якая якраз гасцявала ў бабулі і дзядулі ў Пружанах. Дзяўчынка падышла да сваіх абавязкаў вельмі сур’ёзна.
Зразумела, нам вельмі хацелася б, каб пераможцамі конкурсу сталі ўсе ўдзельнікі, але ж такое немагчыма. Спадзяёмся, што «бонусам» для тых, хто не ўбачыў сваё прозвішча ў спісе шчасліўчыкаў, стане і каляровы каляндар, які ўсе падпісчыкі атрымалі з першым сту-дзеньскім нумарам «раёнкі», і магчымасць даць у студзені бясплатную прыватную аб‘яву.
Варта адзначыць, што ўсе дасланыя на конкурс «Сузор’е прызоў» квіткі былі занесены ў спецыяльную базу дадзеных і тыя іх уладальнікі, хто захоча даць бясплатную аб‘яву ў студзені, могуць проста патэлефанаваць у рэдакцыю па нумары 9-20-54 і прадыктаваць яе тэкст.

Многія чытачы проста выказвалі сваю ўдзячнасць любімай газеце: за навіны, за цікавыя гісторыі аб родных мясцінах, аповеды пра вядомых землякоў і тых, хто жыве побач. Мы атрымалі нямала віншаванняў з пажаданнямі далейшага росквіту, шчасця і моцнага зда-роўя.
Шчыра дзякуем за добрыя словы Р.Я.Чыжэўскай з в.Гарадзечна, Людміле Рубель, Л.І.Мішкевіч, Ніне Калбасавай з Пружан і многім-многім іншым, хто складае вельмі шырокую аўдыторыю чытачоў раённай газеты. Некаторыя з іх нават прыйшлі ў дзень правядзення розыгрышу, каб прыняць удзел у мерапрыемстве. Для нас такія госці, дарэчы, таксама карысныя: Павел Лукашык, Васіль Бушко і Валянціна Стасевіч дапамаглі пацвердзіць адкрытасць і сумленнасць усяго працэсу вызначэння пераможцаў. Тое ж самае пацверджана і подпісамі членаў прызавой камісіі, у склад якой, акрамя прадстаўнікоў рэдакцыі, уваходзіла і старшы інструктар-інспектар вузла паштовай сувязі І.Ф.Шчука.

Спіс пераможцаў мы друкуем ніжэй: як бачна, пераважная большасць падарункаў адправіцца ў сельскую мясцовасць.
Віншуем усіх пераможцаў, жадаем, каб заўсёды ў вашых дамах і сем’ях панаваў добры настрой. Заставайцеся разам з «раёнкай».
Мы адразу пачалі дастаўляць прызы. Першай, да каго завіталі, была Таіса Іванаўна Бушук з Пружан, якая выйграла тэрмас.

Жанчына кажа:
— Традыцыю пастаянна выпісваць «раёнку» пачалі яшчэ мае бацькі, так што я — ужо другое пакаленне верных чытачоў любімай газеты. Асабліва мне падабаецца чытаць артыкулы на сямейнай старонцы, дзе расказваюцца цікавыя гісторыі і даюцца карысныя ў любым узросце парады.
Вельмі ўзрушана атрыманым прызам, бо дагэтуль толькі безвынікова спрабавала ўдзельнічаць у розных конкурсах і розыгрышах. А тут — падарунак, ды яшчэ ад любімых «Раённых будняў». Хачу перадаць шчырыя віншаванні з навагоднімі святамі маім былым калегам з завода радыёдэталяў, дзе я адпрацавала нямала гадоў.
Алег Сідарэнка, фота аўтара і Сяргея Талашкевіча.
Отчёт о проведении рекламной игры

Организатор рекламной игры — УРГ «Раённыя будні» і праграмы радыёвяшчання «Пружанскае раённае радыё», УНП 200027014.
Юридический адрес: Республика Беларусь, 225133, Брестская обл., г.Пружаны, ул.Красноармейская, 78.
Наименование рекламной игры — рекламная игра «Созвездие призов».
Сведения о государственной регистрации рекламной игры: свидетельство о государственной регистрации рекламной игры №3691 от 25 ноября 2019 года, выданное Министерством антимонопольного регулирования и торговли Республики Беларусь.
Количество участников рекламной игры: 646 человек.
Сведения о полном или частичном розыгрыше призового фонда
Призовой фонд разыгран полностью.
- Кобринец Галина Петровна, д.Новые Засимовичи, выиграла комплект постельного белья.
- Вайлупова Елена Константиновна, г.Пружаны, выиграла плед.
- Бушук Таиса Ивановна, г.Пружаны, выиграла термос.
- Пстыга Владимир Константинович, г.Пружаны, выиграл тепловентилятор.
- Семко Татьяна Васильевна, аг.Ворониловичи, выиграла электрочайник.
- Бондарь Любовь Ивановна, д.Смоляны, выиграла кофемолку.
- Жмайлик Михаил Антонович, д.Кузевичи, выиграл весы кухонные.
- Архутик Ольга Михайловна, д.Смоляны, выиграла тостер.
- Корогода Галина Петровна, г.п.Шерешево, выиграла фильтр для воды.
- Мелеш Валентина Ивановна, г.п.Шерешево, выиграла радиоприемник.
Телефон для справок: +375 1632 9 15 02.