Суббота, 12 октября 2024

Кіраўніцтва раёна віншуе работнікаў і ветэранаў ААТ «Пружанскі завод радыёдэталей» з прафесійным святам — Днём машынабудаўніка

218

Паважаныя работнікі і ветэраны ААТ «Пружанскі завод радыёдэталей»!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні з прафесійным святам — Днём машынабудаўніка!

Машынабудаванне з’яўляецца адной з базавых галін эканомікі нашага раёна, яе прамысловым і інтэлектуальным патэнцыялам.

Многія віды прадукцыі, што выпускаецца вашым прадпрыемствам, адпавядаюць самым высокім стандартам, з’яўляюцца канкурэнтаздольнымі і запатрабаванымі на ўнутраным і знешнім рынках.

За гэтым стаіць самаадданая праца, веданне і досвед шматлікіх пакаленняў машынабудаўнікоў, якія даказалі сваю здольнасць паспяхова вырашаць самыя складаныя задачы.

Дзякуем усім работнікам завода за дастойны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна.

Вашы прафесіяналізм, майстэрства, адказнасць, адданасць абранай справе і вернасць традыцыям галіны — залог грамадскага прызнання і павагі.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх пачынаннях і ажыццяўлення самых смелых праектаў!

Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў