15-17 снежня каманда таэквандыстаў з Пружан прымала ўдзел у Адкрытым кубку сталіцы па таэквандо. Дарэчы, у гэты час іх калегам уручалі прэміі на ўрачыстасці «Дараванне-2017», таму свае ўзнагароды таэквандысты атрымалі асобна.
У спаборніцтвах удзельнічала каля 650 спартсменаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Грузіі і Латвіі. Наш раён прадстаўляла каманда з чатырох дзяўчынак і сямі юнакоў. Адметна, што ўсе таэквандысткі сталі другімі ў сваіх узроставых і вагавых катэгорыях. Так у кроку ад перамогі апынуліся сёстры Валерыя і Паліна Бойдзічы, а таксама Валерыя Гузава і Агата Гук. Ілья Гацура заняў трэцяе месца, а вось Уладзіслаў Покала святкаваў перамогу. Такі вынік дазволіў і настаўніку Віталю Мадзяліцы ўвайсці ў дзясятку лепшых трэнераў (усяго сваіх вучняў прывезлі на спаборніцтвы 64 трэнеры).
Кацярына Пашкевіч, Сяргей Талашкевіч (фота).
На здымку: Уладзіслаў Покала — пераможца Адкрытага кубка сталіцы па таэквандо.