Паўтара дзясятка гадоў за рулем
Менавіта столькі, з дня ў дзень, адпрацаваў у філіяле райспажыўтаварыства «Кааптранс»
Яму даручаны адзін з самых адказных аўтамабіляў — аўталаўка, на якой вадзіцель зараз аб’язджае 13 сельскіх населеных пунктаў.
Родам з вёскі, Аляксандр Іосіфавіч добра ведае, з якім нецярпеннем вяскоўцы чакаюць магазін «на колах». Працоўны дзень для вадзіцеля аўталаўкі пачынаецца з сямі раніцы і заканчваецца, калі звечарэе. І кожны кіламетр таксама распісаны па мінутах.
Кіраўніцтва філіяла высока цэніць такога работніка, які за працяглы стаж работы не мае ніводнага наракання і, што самае галоўнае, скарг ад саміх пакупнікоў.
На здымку: А.І.Гук зноў збіраецца ў дарогу.
Алег СІДАРЭНКА