Среда, 6 ноября 2024

5 главных событий ОАО «Отечество»

1 873

Мінулы і бягучы год багаты на падзеі для ААТ «Айчына». Вылучыць асноўныя з іх мы папрасілі дырэктара гаспадаркі У.М.БАНДАРЭНКУ.

1.Найбольш важная падзея для нашага таварыства ў мінулым годзе — увод у дзеянне крухмальнага завода. За сезон перапрацоўкі атрымана 280 тон крухмалу гатункаў экстра і вышэйшага. Рэалізуем сваю прадукцыю як у гандлёвую сетку, так і для патрэб прамысловасці. З пускам завода ў нас пачала актыўна развівацца галіна бульбаводства, рэнтабельнасць якой штогод павышаецца. З набыццём спецыяльнай тэхнікі для сартавання бульбы маем магчымасць займацца рэалізацыяй сталовых сартоў, што таксама выгадна. Цяпер на тэрыторыі крухмальнага завода вядзем будаўніцтва тыпавога бульбасховішча, што дасць магчымасць звесці да мінімуму страты пры захоўванні клубняў.

2.Летась мы пабудавалі пладасховішча, разлічанае на захоўванне трох тысяч тон садавіны. Гэта дае нам магчымасць рэалізоўваць яблыкі практычна на працягу ўсяго года. Рэалізацыя вітаміннай прадукцыі працягваецца і цяпер, а, як вядома, цана яблыкаў вясной павышаецца. Яны і па сваіх якасных паказчыках не саступаюць замежным. Летась у садзе было сабрана 334 тоны яблыкаў і 13 тон суніцы садовай. І гэта толькі пачатак. Сёлета ўраджай чакаецца яшчэ вышэйшым, што не можа нас не радаваць.

3.Аснова нашай эканомікі — жывёлагадоўля.
Працягваем рэканструкцыю жывёлагадоўчага комплекса ў Кабылаўцы. Яшчэ павінны пабудаваць шэсць вытворчых памяшканняў і давесці пагалоўе жывёлы на комплексе да 10 тысяч галоў. Пры тых жа самых затратах сярэднясутачныя прывагі жывёлы на адкорме ўжо цяпер дасягаюць аднаго кілаграма. За тры месяцы бягучага года рэалізавалі на мясакамбінат буйной рагатай жывёлы на 200 тон больш, чым за аналагічны перыяд летась.

4.Малако — тая прадукцыя, якая дае грашовыя паступленні штодзень. Вядзецца будаўніцтва трох малочнатаварных фермаў у Смалянах, Загор’і і Пінянах. З іх уводам у канцы сёлетняга года дойны статак будзе налічваць у таварыстве 5600 галоў. Гадавая вытворчасць малака павінна скласці 18 тысяч тон, замест цяперашніх 13 тысяч. Усё гэта істотна паўплывае на эканоміку жывёлагадоўчай галіны.

5.Гаспадарка папаўняецца маладымі кадрамі.
Імкнемся вырашаць іх жыллёвыя пытанні. Летась было пабудавана 11 домікаў прысядзібнага тыпу. Размах сёлетняга года — 72. Прычым 30 з іх размесціцца ў Смалянах. Звязана гэта з тым, што на вытворчым участку «Смаляны» будуць пабудаваны камбікормавы завод і дзве малочнатаварныя фермы. Яшчэ плануем правесці тут рэканструкцыю сталовай і пабудаваць новую майстэрню.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *