Суббота, 19 апреля 2025

Вы ўжо выпісалі «Раённыя будні» на 2022 год? Міхаіл Міхайлавіч з Ружан называе сябе сапраўдным рэтрачытачом нашай газеты

841

Заставайцеся з намі ва ўсе поры года!

Міхаіл Міхайлавіч, г.п.Ружаны:
— Я выпісваю «Раённыя будні» рэгулярна шмат гадоў, можна сказаць, з’яўляюся ўжо сапраўдным рэтрачытачом. Амаль усе этапы, звязаныя са зменай назвы, разам з мясцовай газетай праходзіў. Скажу так: пачытаць ёсць што. Вядома, вельмі цікавіць тэматычная старонка «АўтаБудні», паколькі маю аўтамабіль, а там – самыя актуальныя «аўтанавіны» і парады. Асабліва падабаюцца аповеды пра ўладальнікаў рэтратэхнікі – малайцы хлопцы! Раз-пораз праглядаю «Фазэнду». Ніколі не прапускаю гістарычныя рубрыкі, у тым ліку «Гісторыю з фатаграфіяй», якую вядзе Ірына Сядова: чытаеш – і здаецца, уся маладосць перад вачыма прабягае.

Увогуле, дзякуй журналістам за наша жывое, менавіта беларускае слова!

Меркаваннем цікавілася Алена Зялевіч. Фота Кацярыны Масік


Шаноўныя чытачы, нагадваем, што ідзе падпіска на I квартал і І паўгоддзе 2022 года.

Падпісная цана не павялічваецца! Дзейнічае сістэма зніжак для пенсіянераў і шматдзетных сем’яў. Усе расцэнкі тут.