Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана адзінаццаць крымінальных спраў.
Нідзе не працуючы жыхар г. Пружаны вырашыў папоўніць свае запасы на зіму. Праўда, выбраў для гэтага не зусім законны спосаб. Справа ў тым, што грамадзянін ноччу пранік у падвальнае памяшканне ў раённым цэнтры, якое было не замкнёна. Адкуль і ўкраў сорак слоікаў розных закрутак на агульную суму каля 230 рублёў.
Аматару чужога пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Фота носіць ілюстрацыйны характар