Воскресенье, 6 октября 2024

4 июля профессиональный праздник пружанских кооператоров

937

Традыцыйна ў першую суботу ліпеня сваё прафесійнае свята адзначаюць пружанскія кааператары. Гэта сістэма спажывецкага гандлю і абслугоўвання ў нашым раёне па-ранейшаму займае лідзіруючыя пазіцыі. І не толькі па аб’ёмах, але і па колькасці пакупнікоў і кліентаў, якія штодня звяртаюцца ў магазіны і на прадпрыемствы грамадскага харчавання філіялаў райспажыўтаварыства.

Улічваючы значнасць раённай гандлёвай арганізацыі, не застаецца незаўважанай праца шматлікіх работнікаў РСТ, якія штодня пастаўляюць жыхарам раёна свежыя прадукты, прадметы адзення, бытавую тэхніку і многае іншае.


Сёлета Граматамі і Падзячнымі пісьмамі райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў адзначаны шасцёра самых годных прадстаўнікоў райспажыўтаварыства. Сярод іх — і майстар-кандытар філіяла «Прадтавары» Л.І.Шчэрба , якая больш за 30 год адпрацавала ў кандытарскім цэху.


Як расказвае Людміла Іосіфаўна, за змену яна разам з брыгадай кандытараў гатуе некалькі дзясяткаў кілаграмаў тартоў, незлічоную колькасць пірожных і іншых ласункаў, якія прыцягваюць увагу любога наведвальніка гарадской кулінарыі. І гэта ў звычайныя дні, бо ў святы адлік ідзе ўжо на тоны. Вырабы не залежваюцца на прылаўках, іх з задавальненнем разбіраюць пружанцы і госці райцэнтра. Некаторыя аддаюць перавагу класічным рэцэптам, іншым хочацца навінак, якімі пастаянна радуюць пружанскія кулінары. У любым выпадку кандытары гатовы задаволіць любы густ і патрабаванні.

Сем год таму ўпершыню адчыніла свае дзверы «Мясная лаўка» на вул. Р. Шырмы. За гэты час магазін стаў даволі папулярным, сюды прыходзяць па свежыя мясныя прадукты і паўфабрыкаты не толькі жыхары горада, але і навакольных вёсак. Такі попыт тлумачыцца адразу некалькімі прычынамі. Па-першае, прыцягвае асартымент «Мясной лаўкі», які рэгулярна папаўняецца і абнаўляецца. Па-другое, тут прапануюцца пакупнікам толькі свежыя прадукты, у тым ліку паўфабрыкаты і нават ужо гатовыя стравы, што істотна аблягчае працу любой гаспадыні. А трэцяя прычына — гэта ветлівыя прадаўцы, сярод якіх і Наталля Мікалаеўна Краўчук: яны не толькі падкажуць, што лепш выбраць, але і прапануюць нешта новенькае.

Алег СІДАРЭНКА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).