Пятница, 18 апреля 2025

4 золота из 10. Пружанские борцы отлично выступили на Первом республиканском турнире «Беловежская пуща»

1 231

Выдатныя вынікі для пружанцаў прынёс Першы  рэспубліканскі турнір па грэка-рымскай барацьбе «Белавежская пушча». У Пружаны прыехалі звыш 80 спартсменаў з розных куткоў Беларусі. Яны выступалі ў 10 вагавых катэгорыях. І, што асабліва прыемна, у чатырох катэгорыях пераможцамі сталі выхаванцы пружанскага трэнера Антона Кемава. Сярод барцоў у вазе да 73 кг лепшым быў прызнаны  Уладзіслаў Бондар, у вазе да 66 кг — Дзяніс Юркшайціс, у вазе да 45 кг — Мікіта Палякоў, у вазе да 35 кг — Андрэй Фядун. Яшчэ 5 пружанскіх юнакоў (Вадзім Сарока, Арсеній Кудака, Данііл Кашын, Сяргей Чырко і Віталь Навасёлаў) сталі прызёрамі турніру.IMG_1950 IMG_1968 IMG_1972 IMG_1989 IMG_2006 IMG_2008 IMG_2028

Для тых, хто хоча выходзіць на барцоўскі дыван і стаць дужым і спрытным, нагадваем: прыступіць да заняткаў можна ў любы момант. Дадатковыя кансультацыі па нумары 8-029-247-82-99. 

Кацярына пашкевіч,  Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *