Четверг, 10 октября 2024

4 вида сыров ОАО «Пружанский молочный комбинат» получили золотые медали конкурса «Лучший продукт года»

2 721

Па выніках работы за 2013 год калектыў ААТ «Пружанскі малочны камбінат» змог дасягнуць лепшых вытворчых паказчыкаў у раёне.

Летась на прадпрыемстве перапрацавалі 82623 тоны малака, пры гэтым вытворчыя магутнасці былі задзейнічаны толькі на 90% — з-за недахопу сыравіны. Але, нягледзячы на гэта, калектыву ўдалося павысіць свае вытворчыя паказчыкі: за 2013 год аб’ём вытворчасці таварнай прадукцыі ў дзеючых цэнах склаў 423 мільярды рублёў, што на 19% больш, чым у папярэднім годзе.

Выручка ад рэалізацыі да ўзроўню 2012 года таксама павялічылася і адпавядае 135%, што ў грашовым эквіваленце складае 495 мільярдаў рублёў. Павялічылася на 13% і рэнтабельнасць ад рэалізацыі прадукцыі, а прыбытак склаў больш 82 мільярдаў рублёў.молочный кт1

З 1 студзеня бягучага года малкамбінат удалося забяспечыць сыравінай на 100%, што, безумоўна, дае ўсе падставы для таго, каб калектыў яшчэ больш павялічыў аб’ёмы вытворчасці і такім чынам умацаваў свае лідзіруючыя пазіцыі.

Згодна з запланаванымі мерапрыемствамі па мадэрнізацыі, у мінулым годзе прайшла рэканструкцыя маслаўчастка: на работы выдаткавана 24,7 мільярда рублёў, быў абноўлены і ўчастак па вытворчасці тварагу.

Разам з тым прадпрыемства надае вялікую ўвагу экспартнай палітыцы. Сёння пастаўкі прадукцыі ААТ «Пружанскі малочны камбінат» наладжаны ў Расію, Туркменію і Кітай. У выніку аб’ём продажаў за мяжу вырас на 21% і на сённяшні дзень удзельная вага экспарту ў агульным аб’ёме вытворчасці складае больш 77%. За мінулы год на экспарце было зароблена 37 мільёнаў долараў ЗША, што склала 154% да ўзроўню папярэдняга года.

Тым не менш, на малочным камбінаце заўважаюць, што працуюць не на колькасць, а на якасць. Сведчанне таму — высокія ўзнагароды, якія прадпрыемства пастаянна атрымлівае падчас удзелаў у шматлікіх конкурсах і выставах. Вось і сёлета калектыў паспеў прыняць удзел у галіновым мерапрыемстве: у лютым у Маскве прайшла ХХІ міжнародная выстава прадуктаў харчавання, напояў і сыравіны для іх вытворчасці «Прадэкспа 2014».

— Уся прадукцыя, заяўленая да ўдзелу ў конкурсе, была адзначана высокімі ўзнагародамі, — не без гонару зазначае дырэктар прадпрыемства У.М. Мікіціч. — У прыватнасці, чатыры віды сыроў — «Вінзар», «Сундары», «Армель» і наша апошняя навінка «Пармезан OLD» — адзначаны дыпломамі лаўрэата міжнароднага конкурсу «Лепшы прадукт 2014 года» і ўдастоены залатога медаля, а масла «Аматарскае» — бронзавага. Між іншым, кампетэнтнае журы ацэньвала не толькі смакавыя якасці прадуктаў-канкурсантаў, але і адпаведнасць тэхнічным прававым актам, знешні выгляд і нават дызайн упакоўкі.

Менавіта ў якасці Уладзімір Мікалаевіч і бачыць у першую чаргу сакрэт такога поспеху: дзякуючы якаснай сыравіне атрымліваецца адпаведная прадукцыя, якая вылучаецца адсутнасцю штучных дабавак ці фарбавальнікаў.

Дарэчы, персанальную ўзнагароду атрымаў і дырэктар — Уладзімір Мікалаевіч узнагароджаны дыпломам лаўрэата конкурсу і ганаровым медалём «За высокую якасць прадукцыі».

Тым часам у камерах захоўвання малочнага камбіната, які на сённяшні дзень выпускае каля 25 відаў сыроў, даспяваюць новыя — «Кармеліта» і «Галіён». Першы сыраробы апісваюць як крыху саладкаваты, з вытанчаным смакам. Пра другі  можна меркаваць па назве: «Галіён» — карабель, які рухаецца скрозь салёную ваду і пырскі. Шматабяцальныя навінкі можна будзе пакаштаваць ужо ў сакавіку.

Даведка «РБ»

За 2013 год на ААТ «Пружанскі малочны камбінат» выраблена:

7280 тон сыру;

723 тоны масла;

510 тон сухой абястлушчанай сыроваткі;

3185 тон сухой малочнай сыроваткі.

                                                                                                 Марына Вакульская.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *