14 жніўня каля 18.30 гадзін нарад аховы атрымаў інфармацыю ад вартаўніка ААТ «Пружанскі малочны камбінат», які заўважыў мужчыну, што непадалёк ад тэрыторыі прадпрыемства выкапаў тую.
Міліцыянеры праехалі па маршруце, па якім накіраваўся мужчына з саджанцам. На вуліцы зламысніка ўжо не засталі, але звярнулі ўвагу на гаспадара адной з сядзіб. І не памыліліся: як высветлілася, 38-гадовы гараджанін ужо заканчваў «перасадку» дрэўца на сваім участку.
На месца для далейшых разбіральніцтваў быў выкліканы ўчастковы, які прыцягнуў парушальніка да адміністрацыйнай адказнасці.