Як паведамілі ў раённым вузле паштовай сувязі, не толькі дзеці вераць у навагоднія цуды, але і дарослыя працягваюць спадзявацца на Дзеда Мароза. Гэта пацвярджае паток пісем, якія ў апошні тыдзень мінулага года пераправіла ў рэзідэнцыю галоўнага героя свята ў Белавежскую пушчу: усяго адпраўлена 349 канвертаў, некаторыя з якіх падпісаны дарослымі. Застаецца толькі здагадвацца, якія падарункі яны прасілі ў Дзеда Мароза.