Четверг, 10 октября 2024

33 молодых специалиста пришли в учреждения здравоохранения Пружанского района

2 821

Сёлета пасля заканчэння вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў на работу ў Пружанскую цэнтральную раённую бальніцу накіраваны 33 маладыя спецыялісты. На мінулым тыдні ў Палацы культуры прайшло пасвячэнне іх у прафесію.IMG_5293

Першае працоўнае месца, бясспрэчна, запамінаецца кожнаму. Ад таго, як прынялі маладога чалавека ў калектыве, часта залежыць яго далейшы лёс у выбранай прафесіі. Таму адміністрацыя і прафсаюзны камітэт робяць усё магчымае, каб першае працоўнае месца для маладой змены ў нашай установе стала адзіным. Выдзяленне жылля, забеспячэнне камфортных умоў працы, настаўніцтва, арганізацыя культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў — асноўныя накірункі гэтай работы.  IMG_5249

Урачы, медыцынскія сёстры, фельчары, акушэркі папоўнілі рады работнікаў аховы здароўя. На мерапрыемства былі запрошаны ветэраны працы. Медработнікі падрыхтавалі святочны канцэрт. Перад маладымі спецыялістамі выступіў галоўны ўрач В.М.Дараневіч, іх вітала загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення паліклінікі Ж.Ж.Ісакава. Выступаючыя і многія прысутныя ў зале з’яўляюцца настаўнікамі маладых, перадаюць ім свой вопыт і веды ў лячэнні пацыентаў. Таму яны шмат гаварылі аб тым, што медыцынскія работнікі лечаць не толькі цела, але і душу. Уважлівыя адносіны да людзей – гарантыя іх паспяховай работы.IMG_5279

Маладым спецыялістам былі ўручаны сувеніры. Кожны з іх расказаў пра сябе, свае захапленні і занятак. Падобныя вечары даюць магчымасць работнікам, якія толькі што прыступілі да працы, хутчэй адаптавацца ў калектыве, пазнаёміцца з традыцыямі ўстановы і, будзем спадзявацца, замацавацца на сваіх працоўных месцах надоўга.

Таіса Барылка.  Фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *