Нягледзячы на святочныя і выхадныя дні, на ўзмоцненае нясенне дзяжурства перайшлі нарады ДАІ.
Падчас акцый з 22 па 27 снежня дарожнымі інспектарамі было выяўлена больш за 100 парушэнняў Правілаў дарожнага руху, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 20 пешаходаў (двое ў нецвярозым стане) і 11 веласіпедыстаў.
Адпаведнае пакаранне чакае двух п’яных вадзіцеляў і трох, якія кіравалі аўтамабілем, не маючы на тое права.
А 31 снежня, як паведаміў начальнік аддзялення ДАІ Сяргей Мышкевіч, патрулі ДАІ ў рамках Адзінага дня бяспекі дарожнага руху «Дарога памылак не даруе!» арганізуюць прафілактычныя рэйды на дарогах раёна.
Алег Сідарэнка.