Воскресенье, 3 ноября 2024

30 чэрвеня — Дзень эканаміста

195

Паважаныя эканамісты Пружаншчыны!

Віншуем вас з прафесійным святам!

Эканамісты — гэта спецыялісты, здольныя зазірнуць далёка наперад. Валодаючы аналітычным складам розуму і шырокім даляглядам, вы ўмееце за велізарным масівам лічбаў і фактаў убачыць перспектыву і, галоўнае, спланаваць архітэктуру лепшай будучыні.

Дакладныя прагнозы, разлікі і паспяховыя бізнес-планы, увасобленыя ў жыццё вашымі папярэднікамі, заклалі трывалы падмурак для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, вобласці, краіны. За дзесяцігоддзі мірнай, стваральнай працы Беларусь стала дзяржавай, дзе камфортна жыць і працаваць.

У бягучых умовах геапалітычнай нестабільнасці, турбулентнасці сусветнай эканомікі нашы задачы значна ўскладніліся, а кошт непралічаных рашэнняў кратна ўзрос. Перакананы, што агульнымі намаганнямі мы годна справімся з новымі выклікамі, працягваючы рупліва працаваць на дабрабыт нашай Радзімы.

Шчыра жадаем вам добрага здароўя, шчасця, дабрабыту, а таксама рэалізацыі ўсіх планаў і новых поспехаў у прафесійнай дзейнасці!

Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.