Понедельник, 2 декабря 2024

Команда СШ №3 победила на областном этапе военно-патриотической игры «Зарница -2018» и примет участие в республиканских соревнованиях

852

На палігоне «Брэсцкі» прайшоў абласны этап ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца-2018» з удзелам 18 каманд гарадоў і раёнаў.Гонар Пружаншчыны абаранялі вучні СШ №3: Карына Маруфенка, Ксенія Ануфрэйчык, Аляксандра Суторма, Мікіта Пасько, Уладзіслаў Пстыга, Марк Богдан, Яўген Снягур, Іван Шаманаў, Аляксандр Ільюшонак, Анжаліка Падлужная.
У праграме ваенна-патрыятычнай гульні было сем разнастайных конкурсаў, заданняў і эстафет. Так, пружанцы сталі першымі ў аперацыі «снайпер», занялі другія месцы ў конкурсе па медыцынскай падрыхтоўцы- і ваенна-патрыятычнай эстафеце. У выніку прадстаўнікі Пружаншчыны занялі першае агульнакаманднае месца.
Рыхтаваў каманду да спаборніцтваў настаўнік фізічнай культуры і здароўя СШ №3 Аляксандр Іосіфавіч Бажко.
Цяпер вучні СШ №3 будуць прадстаўляць Брэсцкую вобласць на рэспубліканскім этапе гульні «Зарніца-2018», якая адбудзецца 18-23 чэрвеня.

Алена Астапчык, метадыст раённагавучэбна-метадычнага кабінета.

Фота з сайта http://brpo.by.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *