Среда, 15 января 2025

28-30 чэрвеня купанне ў басейне забаронена!

199

У сувязі з правядзеннем рок-фестывалю «Сонцастаянне» і размяшчэннем на беразе вадаёма па вул. Савецкай у Пружанах палатачнага гарадка, з 9.00 28 чэрвеня да 9.00 30 чэрвеня будзе забаронена купанне грамадзян у акваторыі пляжа.

Нагадаем, што згодна з рашэннем Пружанскага райвыканкама ад 5.02.2024 № 202 у вадаёме па вул. Савецкай у г. Пружаны забаронена купанне (акрамя акваторыі пляжа) і плаванне на маламерных суднах. Цяпер жа на дні правядзення фестывалю ў мэтах бяспекі басейн наогул стане месцам, забароненым для купання. Пра гэта будуць сведчыць і адпаведныя інфармацыйныя шыльдачкі.