Среда, 6 ноября 2024

28 июня — День молодежи. Вот такая классная молодежная команда работает на МТК «Лежайка»

2 065

Яшчэ нядаўна, пасля заканчэння школы, гэтыя маладыя людзі стаялі на скрыжаванні жыццёвых дарог у роздуме, куды пайсці вучыцца. А ўжо зараз за плячыма маладых спецыялістаў ААТ “Жураўлінае” не толькі вучоба ва ўніверсітэтах і каледжах, але і пэўны вопыт працы на сельгасвытворчасці.25июн2015_0336

Лабарант Анастасія Траяноўская, ветурач Станіслаў Сайко, заатэхнік-селекцыянер Алег Мажэйка і тэхнік-асемянатар Іван Сарока пад кіраўніцтвам начальніка Марыны Пазняк працуюць на малочнатаварным комплексе “Ляжайка” розныя тэрміны, аднак, нягледзячы на гэта, дружна заяўляюць:

— Мы – класная каманда. У нас проста цудоўны калектыў!

І хоць усе яны з розных мясцін – Ляхавіцкага, Ваўкавыскага, Пружанскага раёнаў і нават з горада Бярозы, агульнае месца працы знайшлі ў лепшым, як зазначаюць, сельскагаспадарчым таварыстве. Выбраўшы прафесіі па поклічу душы, менавіта ў “Жураўліным” яны здолелі рэалізаваць атрыманыя веды на практыцы. Маладыя спецыялісты з захапленнем расказваюць пра тэхнічную аснашчанасць і ўмовы працы на комплексе, сцвярджаюць, што тут усё ім падабаецца.

Спецыялісты забяспечаны  добрым жыллём і нават скутарамі, каб зручней было дабірацца да месца працы. Але галоўнае – маладыя і энергічныя, яны з задавальненнем робяць свой уклад у развіццё сельскай гаспадаркі і будуюць планы на далейшае жыццё. Яно, бясспрэчна, будзе  звязана з працай на зямлі.

Галіна КАЛЯДА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *