Сорак гадоў мінула з таго дня, калі Мікалай Іванавіч Богдан упершыню пераступіў заводскі парог.
Ці шкада прайшоўшага часу? Такіх думак ветэран ААТ «Пружанскі завод радыёдэталей» не дапускае, бо прадпрыемства не проста стала для яго другім домам: тут ён пазнаёміўся са сваёй палавінкай, пазней дачка таксама пэўны час працавала на заводзе. Мікалай Іванавіч можа ўспомніць многае, што перажываў разам з родным прадпрыемствам, чаму разам з ім радаваўся.
Сёння вядучы інжынер па механізацыі і аўтаматызацыі вытворчых працэсаў вітае амаладжэнне заводскага калектыву. Яго радуе, што не губляецца кадравы падыход: браць толькі талковых спецыялістаў, рыхтаваць надзейную змену ветэранам.
Віншуем з узнагародай!
Пружанскі раённы выканаўчы камітэт рашыў узнагародзіць
за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у рэалізацыю асноўных напрамкаў развіцця вытворчасці і ў сувязі з прафесійным святам — Днём машынабудаўніка
Граматай райвыканкама:
КАРАЛЮК Таццяну Пятроўну, галоўнага бухгалтара ААТ «Пружанскі завод радыёдэталей»;
Падзячным пісьмом райвыканкама:
БОГДАНА Мікалая Іванавіча, вядучага інжынера па механізацыі і аўтаматызацыі вытворчых працэсаў ААТ «Пружанскі завод радыёдэталей».
Прэзідыум Пружанскага раённага Савета дэпутатаў вырашыў
узнагародзіць Ганаровай граматай Пружанскага раённага Савета дэпутатаў
за шматгадовую плённую працу, прафесіяналізм, значны ўклад у рэалізацыю асноўных напрамкаў развіцця акцыянернага таварыства і ў сувязі з прафесійным святам
ПАНОВУ Марыну Валянцінаўну, начальніка тэхнічнага аддзела ААТ «Пружанскі завод радыёдэталей»;
САМАЙЛЮКОВІЧ Людмілу Аркадзьеўну, намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце, сацыяльных пытаннях — начальніка аддзела кадраў ААТ «Пружанскі завод радыёдэталей».