Святочны гандаль да Дня жанчын быў наладжаны Пружанскім зелянгасам: работнікам гаспадаркі паступіла шмат калектыўных заявак на букеты. Акрамя таго, папулярнасцю карысталіся і кошыкі, аформленыя з кветак. Усяго для жанчын Пружаншчыны тут было прададзена больш як дзве з паловай тысячы руж, паўтары тысячы цюльпанаў, тысяча гваздзік і трыста хрызантэм.