Браты Уладзімір і Дзяніс Бакукіны з Пружан вырашылі застацца ў арміі і пасля дэмабілізацыі з тэрміновай службы. Служаць не толькі ў адной авіябазе, але і ў адной тэхнічна-эксплуатацыйнай часці ў Новых Засімавічах. Займаюцца тэхнічным абслугоўваннем і рамонтам авіяцыйнай тэхнікі. А калі здараюцца форс-мажорныя абставіны, на дапамогу прыходзяць не толькі веды, вопыт, кемлівасць, але і братэрская ўзаемавыручка. І справа ладзіцца.
НА ЗДЫМКУ: авіямеханікі старэйшы брат — старшы прапаршчык Уладзімір Бакукін і малодшы — прапаршчык Дзяніс Бакукін.
Галіна Каляда.