Пятница, 14 июня 2024

22 верасня пройдзе Дзень без аўтамабіля

130

У Рэспубліцы Беларусь 22 верасня 2023 года праводзіцца экалагічная акцыя «Сусветны дзень без аўтамабіля».

Мэта правядзення гэтай акцыі — папулярызацыя гарадскога пасажырскага транспарту агульнага карыстання, экалагічна чыстых відаў транспарту, пешаходных прагулак, здаровага ладу жыцця. Дзень без аўтамабіля праводзіцца дзеля захавання экалогіі, а таксама для таго, каб прыцягнуць увагу насельніцтва да праблемы залішняга выкарыстання асабістых аўтамабіляў і іх шкоднага ўплыву на стан навакольнага асяроддзя Брэстчыны.

Фармат мерапрыемства накіраваны на абмежаванне грамадзянамі выкарыстання асабістага аўтатранспарту 22 верасня 2023 года.

Пружанская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае ўсіх жыхароў раёна далучыцца да правядзення штогадовай экалагічнай акцыі «Сусветны дзень без аўтамабіля».

Вольга Дрозд, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя