Падпішыся на «раёнку» на 1 квартал або 1 паўгоддзе 2022 года і ўдзельнічай у конкурсе!

Са смачнымі падарункамі ад ААТ «Ружаны-Агра» мы пачыналі 2021 год, з імі ж яго і завяршаем.
Сёлета мы вырашылі не мяняць фармат традыцыйнага конкурсу сярод падпісчыкаў газеты і зноў прапануем сабраць малюнак з фрагментаў.
З фрагментаў, якія надрукуе газета ў снежні 2021-га і студзені 2022-га гг., трэба будзе сабраць і склеіць малюнак. Яго разам з квітком (або ксеракопіяй квітка) аб падпісцы на «РБ» на першы квартал або першае паўгоддзе 2022 года неабходна будзе даслаць на адрас рэдакцыі да 15 студзеня 2022 года.
Пераможцаў чакаюць падарункі і сюрпрызы!
ПЕРШЫ ФРАГМЕНТ МАЛЮНКА НАДРУКАВАНЫ Ў СЁННЯШНІМ НУМАРЫ! НЕ ПРАПУСЦІЦЕ!
Удзельнічайце і перамагайце!
І яшчэ адна традыцыя: кожны падпісчык 2022 года з першым нумарам газеты ў наступным годзе атрымае каляровы каляндар.
Нагадваем, што падпісная цана на газету не павялічваецца! Дзейнічае сістэма зніжак для пенсіянераў і шматдзетных сем’яў. Усе расцэнкі тут.