Суббота, 19 апреля 2025

22 сентября — День без автомобиля: в Пружанском районе зарегистрировано 25 тысяч транспортных единиц

3 153

Дзень без аўтамабіля пройдзе ў свеце 22 верасня. Галоўным арганізатарам яе выступае Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рэспублікі. Мэта акцыі: садзейнічанне зніжэнню ўзроўню шкоднага ўздзеяння транспарта на навакольнае асяроддзе. Аб тым, якую шкоду наносяць прыродзе аўтамабілі і якім чынам здольна вырашыць праблему правядзенне аднадзённай акцыі, карэспандэнт рэдакцыі высвятліла напярэдадні ў начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Б.С.Андрушкі. — Баляслаў Станіслававіч, статыстыка сведчыць, што…

— Штогод у свеце з’яўляецца каля 100 мільёнаў новых аўтамабіляў. На ўсіх этапах свайго існавання (вытворчасць, эксплуатацыя і ўтылізацыя) кожны з іх крайне негатыўна ўплывае на здароўе планеты. Памяркуйце самі: аўтамабіль пакідае пасля сябе адходаў амаль у 50 разоў больш, чым важыць сам. У час прабегу за год 15 тысяч кіламетраў ён спальвае 2 тоны паліва і спажывае 30 тон паветра. Пры гэтым у атмасферу выкідваецца 700 кг чаду, 400 кг дыяксіду азоту, 230 кг вуглевадародаў. Выхлапныя газы аўтамабіляў становяцца прычынай многіх захворванняў, у тым ліку такіх сур’ёзных, як рак, свінцовыя атручванні, розныя бранхіяльныя і лёгачныя хваробы.

— У Беларусі гэтыя лічбы такія ж сумныя?

— Па дадзеных Міністэрства транспарту і камунікацый, аўтапарк Беларусі налічвае каля 2,8 мільёна машын і матацыклаў. Пры гэтым яго колькасць штогод на 3-4% павялічваецца. Толькі ў адным Мінску зарэгістравана 469 тысяч аўтамабіляў, Беларускі аўтатранспарт штогод выкідвае ў навакольнае асяроддзе больш як 1,2 мільёна тон забруджваючых рэчываў. У тым ліку і таксічных.

Як уздзейнічаюць на навакольнае асяроддзе аўтамабілі Пружаншчыны, можна палічыць самім: у раёне налічваецца каля 25 тысяч транспартных адзінак. Дарэчы, рэкамендуем заказ такси в аэропорт дешево.

— Як вядома, прыдумалі акцыю «Дзень без аўтамабіля» французы.

— Сапраўды, першы такі дзень прайшоў у французскім горадзе Ла Рашэль у 1997 годзе. Праз год ініцыятыву падхапіла ўся краіна. А ў 1999 годзе да Францыі далучыліся Італія і Швейцарыя. Пасля гэтага ідэя правядзення Міжнароднага дня без аўтамабіля распаўсюдзілася на ўсю Еўропу. У 2007 годзе ў гэтай акцыі ўдзельнічалі 1353 гарады ў 37 краінах Еўропы і Канады. У Беларусі такое мерапрыемства ўпершыню было праведзена 22 верасня 2008 года.

— Але ці ў стане аднадзённая акцыя паўплываць на праблемы негатыўнага ўздзеяння аўтатранспарта на навакольнае асяроддзе і чалавека?

— Безумоўна, яна не зможа іх ухіліць. Аднак правядзенне акцыі — гэта важкая падстава для таго, каб грамадскасць звярнула ўвагу на экалагічную праблему большасці гарадоў, у прыватнасці, на якасць атмасфернага паветра, якім мы дыхаем.

— Але ж калі не на асабістай «Аўдзі», дык на аўтобусе на работу і з работы неяк трэба да-бірацца. У чым розніца?

— Восем легкавых аўтамабіляў выкідваюць у атмасферу столькі ж шкодных рэчываў, колькі адзін аўтобус. Пры гэтым не забывайце, што змяшчальнасць аднаго аўтобуса — каля 60 месц. Значыць, у 60 разоў шкодных выкідаў у гэты дзень ужо будзе менш. Невыпадкова ў арганізацыі акцыі «Дзень без аўтамабіля» задзейнічаны не толькі міністэрствы прыроды, але і транспарту, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а таксама МУС і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

— Баляслаў Станіслававіч, а асабіста Вы ў гэты дзень таксама пакінеце сваю аўтамашыну дома?

— Безумоўна! Арганізатары акцыі першымі павінны паказаць прыклад. Заклікаю да ўдзелу ў акцыі і астатніх жыхароў раёна. Асабіста я лічу мэтазгодным арганізоўваць рэгулярнае (а не толькі адзін раз у год) правядзенне дзён без аўтамабіляў. Што гэта садзейнічае зніжэнню ўзроўню шкоднага ўздзеяння транспарту на навакольнае асяроддзе, паляпшэнню ўмоў дарожнага руху і здароваму ладу жыцця людзей, бясспрэчна.

Гутарыла Ганна Хадаровіч.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *