Четверг, 10 октября 2024

22 жителя района попали на Пружанскую Доску почета

2 254
01май2015_1276
старшыня райвыканкама М.М.Серкоў уручае пасведчанне намесніку дырэктара СШ №5 Т.М. Дараховіч

Мерапрыемства, якое прайшло ў Палацы культуры, прысвячалася святу працы і ўвогуле працавітасці — адной з адметных рыс, уласцівых беларусам. Найбольш вылучыліся на Пружаншчыне сваёй шчырай працай 22 чалавекі, якія працуюць у розных галінах — сельскай гаспадарцы, прамысловасці, адукацыі, будаўніцтве… Менавіта гэтыя людзі аказаліся ў цэнтры ўвагі: старшыня райвыканкама М.М.Серкоў уручыў ім пасведчанні аб занясенні на раённую Дошку пашаны.

пасведчанне атрымлівае начальнік аддзялення паштовай сувязі Шані В.М.Мшар.
пасведчанне атрымлівае начальнік аддзялення паштовай сувязі Шані В.М.Мшар.

Старшыня Пружанскага раённага   аб’яднання прафсаюзаў С.І.Барташ у сваю чаргу ўручыў не менш дастойныя ўзнагароды: кіраўніку прафсаюза работнікаў АПК С.С.Лаўрыновічу — юбілейны медаль «110 гадоў прафсаюзнага руху Беларусі», старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Агра-Калядзічы» У.М.Хілько — нагрудны знак «За заслугі» Прэзідыума рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў АПК.01май2015_1302

Самадзейныя артысты парадавалі сваімі выступленнямі поўную залу гледачоў, сярод якіх былі і госці з Польшчы — прадстаўнікі ветэранскай арганізацыі з Гайнаўкі.01май2015_1348 01май2015_1385 01май2015_1422

 

Марына ВАКУЛЬСКАЯ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *