Падтрымаць у добрых справах і з разуменнем аднесціся да патрэб маладых — такую мэту ставіла кіраўніцтва раёна на сустрэчы з маладымі спецыялістамі.
Таму прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады імкнуліся не толькі даведацца пра тое, што найбольш хвалюе маладых людзей, якія толькі прыйшлі ў працоўныя калектывы, але і па магчымасці дапамагчы вырашыць іх праблемы.
адчас сустрэчы прысутныя атрымалі шмат карыснай інфармацыі. Пра дасягненні раёна і яго славутасці, дзе ёсць магчымасць не толькі рэалізаваць свой працоўны патэнцыял, але і цудоўна адпачыць, напачатку сустрэчы расказала старшыня раённага Савета дэпутатаў М.В.Сцепанюк.
— Часта ад таго, як сустрэнуць на новым працоўным месцы, залежыць далейшы лёс маладога чалавека, — зазначыла Марыя Васільеўна і заклікала ўважлівей ставіцца на працы да сваіх малодшых калег.
Выступаючы на тэму сацыяльна-прававой абароненасці, начальнік юрыдычнага аддзела райвыканкама М.М.Агапава прадугледзела многія хвалюючыя маладых праблемы. З трыбуны яна данесла пра шэраг нарматыўна-прававых актаў, якія датычаць умоў пражывання і дзейнасці маладых спецыялістаў, а таксама гарантый даплат і надбавак. І першае пытанне не прымусіла сябе чакаць:
— Ці можна атрымаць арэнднае жыллё, калі вучыўся за ўласны кошт?
— На агульных падставах, — быў адказ юрыста.
Пра яшчэ адзін важны накірунак работы дзяржавы з моладдзю — крэдытную палітыку, расказала вядучы спецыяліст ад-дзела крэдытавання філіяла №122 ААТ “ААБ Беларусбанк” С.Ф.Стэпусь. Яна падрабязна спынілася на пытаннях крэдытавання і патлумачыла, хто мае права на атрыманне пазык.
Слова трымалі і маладыя спецыялісты: Наталля Жабрун — настаўніца СШ №5, Святлана Леўшыц — загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення Ружанскай гарадской бальніцы, Ганна Радыёнава — ветурач ААТ “Жураўлінае”. Яны дзякавалі за прадастаўленыя працоўныя месцы, матэрыяльную падтрымку і гатоўнасць дапамагчы.
Пра свой працоўны шлях расказалі паспяховыя маладыя людзі, які займаюць пасады кіраўнікоў рознага ўзроўню, — Аляксандр Раманчанка і Ігар Лаптановіч (райвыканкам), Святлана Карповіч (Палац культуры), Павел Феранец (камбінат кааператыўнай прамысловасці). Яны раілі маладым спецыялістам ніколі не заставацца ў баку і не чакаць, каб за іх нехта іншы вырашыў рабочыя пытанні.
— Вы прыбылі ў раён, дзе вам рады і дзе перад вамі адкрыты ўсе дарогі, — звярнуўшыся да маладых людзей, нагадалі выступоўцы.
Адцягнуць увагу ад праблем і проста адпачыць дапамаглі на сустрэчы ў Палацы культуры мясцовыя артысты. Прысутным дарылі песні Карына, Анастасія Ціхановіч, Таццяна Паласьмак і Алег Строк. А пастаноўка ў выкананні Аляксандра Казея, Віктара Тарасюка і Алега Марданя падарыла шмат станоўчых эмоцый. Няхай жа яны не пакідаюць маладых спецыялістаў на працягу ўсяго іх працоўнага шляху.
У 2015 годзе ў Пружанскі раён прыбылі
217 маладых спецыялістаў. З іх 104 – выпускнікі ВНУ і 113 – выпускнікі сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў.
Галіна КАЛЯДА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).