
НА ЗДЫМКУ: на Мокраўскім участку для галасавання № 25 сваю грамадзянскую пазіцыю выказала мясцовая жыхарка Вера Салоха.
Нагадаем, што па 25 студзеня ўключна можна наведаць свой выбарчы ўчастак, каб выказаць грамадзянскую пазіцыю на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, калі няма магчымасці здзейсніць гэта ў асноўны дзень для галасавання 26 студзеня. Участкі гатовы прымаць выбаршчыкаў з 12 да 19 гадзін без перапынку.
Трэба дадаць, што адначасова пачаў працаваць цэнтр грамадскага назірання за выбарамі, створаны буйнымі грамадскімі аб’яднаннямі і палітычнымі партыямі краіны. З 21 па 26 студзеня дзейнічае «гарачая лінія» цэнтра: кожны жадаючы можа задаць пытанне адносна электаральнай кампаніі па тэл. 8-017-371-07-76 (аўт.-суб.— з 12.00 да 19.00, нядз.— з 8.00 да 20.00).
