Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пружанскага райвыканкама 21 сакавіка з 10 да 12 гадзін будзе праведзены «Электронны кірмаш вакансій» на адзінай інфармацыйнай пляцоўцы e-vacancy.by
Суіскальнікі атрымаюць магчымасць азнаёміцца з вакансіямі, задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на сумоўе і пакінуць рэзюмэ ў рэжыме рэальнага часу.