Понедельник, 16 сентября 2024

16 января стартовала профилактическая акция «Семья без насилия»

1 361

Па выніках 2018 года на тэрыторыі Пружанскага раёна зарэгістравана 2 злачынствы ў сферы сямейна-бытавых адносін (забойства і прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў). З мэтай прафілактыкі дадзенага віду злачынстваў з 16 па 25 студзеня ў раёне праводзіцца комплекс мерапрыемтваў накіраваных на іх прадухіленне.

Калі вы апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі і не можаце знайсці выйсце, ведайце: вам заўсёды дапамогуць:

— у Пружанскім РАУС. Калі вы пакутуеце ад сямейнай жорсткасці, звяртайцеся ў праваахоўныя органы па нумарах 102, 7-36-25;

— у Пружанскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва: псіхолагі, спецыялісты па сацыяльнай рабоце дапамогуць разабрацца ў складанай сітуацыі. Звяртайцеся на адрас: г. Пружаны, вул. Кастрычніцкая, д.104 «А» альбо па нумары 9-53-67.

— у УАЗ «Пружанская ЦРБ». Калі вы пацярпелі ад фізічнага насілля, звярніцеся па медыцынскую дапамогу, зафіксуйце пабоі. У далейшым медыцынскае заключэнне дапаможа пакараць злачынцу.  Тэлефануйце на нумары 103, 9-18-22.

Аляксандр Семаковіч, намеснік начальніка РАУС.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *