Суббота, 14 декабря 2024

21 молочнотоварная ферма будет введена в эксплуатацию до конца года

1 502

Сёлетні год стане вызначальным у выкананні пратакола Прэзідэнта краіны аб наданні Пружанскаму раёну статусу базавага па асваенні інтэнсіўных тэхналогій у сельскагаспадарчай вытворчасці.

Асабліва значныя змены адбываюцца ў галіне жывёлагадоўлі. У 2009 годзе ўведзены ў эксплуатацыю чатыры сучасныя малочнатаварныя фермы ў вёсках Руднікі, Вялікае Сяло, Харава, Малочкі. Цяпер у стадыі будаўніцтва знаходзіцца 21 малочнатаварная ферма, увод якіх за-планаваны на канец бягучага года. У ААТ «Ружаны-Агра» ўзводзіцца комплекс па вырошчванні і адкорму 35 тысяч свіней у год па дацкай тэхналогіі, у ААТ «Жураўлінае» —  рэпрадукцыйны цэх па вытворчасці 35 тысяч парасят у год.

Ферма на 1100 галоў будуецца ў ААТ «Пружанскае» паблізу вёскі Гарадняны. Яна стане першай у гаспадарцы, дзе будуць выкарыстаны сучасныя еўрапейскія тэхналогіі атрымання малочнай прадукцыі.
Будаўніцтва вядзе фірма «Алвора-бел». Як паведаміў прараб Аляксандр Козел, падобны аб’ект яны ўзводзяць ўпершыню.
— Ферму ў ААТ «Пружанскае» мы павінны здаць у снежні бягучага года, — гаворыць Аляксандр Міхайлавіч. — Цяпер штодзень на аб’екце працуюць каля 80 чалавек.

Сучасная ферма — гэты цэлы набор самых разнастайных пабудоў, дзе створаны належныя ўмовы для ўтрымання жывёлы і працы людзей. Прычым усе вытворчыя працэсы тут механізаваны. Так, ферма ў Гараднянах уключае ў сябе два кароўнікі па 480 галоў кожны, будынак для сухастойных кароў з радзільным аддзяленнем. Пры будаўніцтве  памяшканняў выкарыстоўваюцца аблегчаныя металадраўляныя  канструкцыі. Каб забяспечыць шырокі доступ паветра, у бакавых сценах устанаўліваюцца жалюзі.
Прадугледжана даільная зала на 40 месцаў. Будуць пабудаваны таксама памяшканні для ўтрымання цялушак і маладняку. Для захавання кармоў прызначаны 15 сянажных траншэй, сена- і зернесклады. Дадзены тып фермаў разлічаны на круглагадовае беспрывязное стойлавае ўтрыманне дойнага статка.

Мікола Архуцік.

НА ЗДЫМКУ: прараб А.М.Козел на будаўніцтве фермы ў в.Гарадняны.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *