Калі мары становяцца планамі
Калі сядзець на месцы і толькі аб нечым марыць, то наўрад ці на цябе пасыплецца манна нябесная і ўсе жаданні збудуцца ў адно імгненне. Патрэбна ў любым выпадку варушыць мазгамі, прапрацоўваць ўсе варыянты, выбіраць з мноства прапаноў самую выгадную і надзейную. А калі не хапае сродкаў, каб набыць жадаемае? І з гэтай сітуацыі можна знайсці выйсце. Для прыкладу — установа адукацыі «Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж».
Па словах намесніка дырэктара па вытворчым навучанні Алега Мотыля, вельмі хацелася абнавіць легкавы аўтамабільны парк, прызначаны для падрыхтоўкі ваджэнню навучэнцаў з каледжа з наступнай здачай экзаменаў на вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі «В». Тры аўтамабілі, якія меліся, ужо крыху стаміліся, таму новае аўто не памяшала б. І дырэктар установы а




