На Пружаншчыне прайшло першынство Брэсцкай вобласці па веласпорце на шашы юнакоў 2009-2013 гг. і маладзейшых
На мінулым тыдні на Пружаншчыне прайшло першынство Брэсцкай вобласці па веласпорце на шашы юнакоў 2009-2013 гг. і маладзейшых, прысвечанае 80-ю Вялікай Перамогі на прызы алімпійскага чэмпіёна Алега Логвіна.
Урачыстая цырымонія адкрыцця адбылася ў гарадскім Палацы культуры. Павітаць юных спартсменаў сабраліся ветэраны веласпорту, балельшчыкі, а таксама знакамітыя спартсмены. Сярод іх заслужаны майстар спорту, алімпійскі чэмпіён СССР па веласпорце Алег Логвін. У сваім прывітальным слове ён падкрэсліў вялікую значнасць дадзенага мерапрыемства, а таксама адзначыў, што спорт адыгрывае ключавую ролю ў жыцці моладзі, дапамагае фарміраваць характар, умацоўвае здароўе і развівае дысцыпліну.
Перад пачаткам стартаў да юных спартсменаў звярнуўся галоўны суддзя Анатоль Замушынскі. Ён таксама



