Сімвалы дзяржаўнасці і суверэнітэту
У Пружанах адсвяткавалі Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Гэтае свята, якое штогод адзначаецца ў другую нядзелю мая, стала ўрачыстай нагодай падкрэсліць значэнне нацыянальных сімвалаў, якія ўвасабляюць гісторыю, суверэнітэт і духоўныя каштоўнасці беларускага народа.
Святочныя мерапрыемствы прайшлі ва ўсіх кутках «сінявокай», і наш раён не стаў выключэннем. На плошчы каля райвыканкама сабраліся прадстаўнікі мясцовай улады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, а таксама школьнікі, навучэнцы, мясцовыя жыхары і госці горада. Усе прысутныя ў адзіным патрыятычным парыве спелі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, які гучыць падчас усіх важных дзяржаўных і грамадскіх падзей. Яны нагадваюць, што кожны з нас з’яўляецца часткай вялі





