Воскресенье, 18 января 2026

День: 10.05.2025

Славіцца раён людзьмі працы

Славіцца раён людзьмі працы

Актуально, Новости, Профессия
Пружаншчына вітае яшчэ аднаго шчырага працаўніка! Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджана аператар машыннага даення ААТ «Шані-аграпрадукт» Эльвіра Ярута. Нам пашчасціла жыць у такой прыгожай і светлай краіне, дзе вельмі многа робіцца для дабрабыту людзей, дзе клапоцяцца, каб нам спакойна спалася і смачна елася. Што ў адказ? Трэба і самім старацца падтрымліваць усюды парадак, сваёй стваральнай працай умацоўваць эканоміку, падымаць прэстыж роднай краіны. На жаль, не ва ўсіх атрымліваецца, некаторыя самі не хочуць. Толькі такіх — жменька, і сведчаннем гэтаму могуць быць шматлікія ўзнагароды рознага ўзроўню, занясенне на Дошку гонару мноства нашых суайчыннікаў. Не, насамрэч лепшыя працаўнікі не гоняцца за славай, не патрабуюць медалёў, проста
Іх зброяй стала друкаванае слова

Іх зброяй стала друкаванае слова

Актуально, Новости, Профессия
Завяршылася вайна, і людзі, якія ўпэўнена трымалі зброю ў руках, сталі запатрабаванымі ў мірным жыцці. Тым, хто вярнуўся з палёў бітваў, давялося аднаўляць гарады і вёскі, будаваць не проста мірнае — дастойнае і заможнае жыццё для сваіх нашчадкаў. І яны працавалі шчыра, самааддана, таму што не ўмелі інакш. Былыя франтавікі, партызаны пэўны час былі самай актыўнай і працаздольнай часткай усіх галін народнай гаспадаркі. Не стаў выключэннем і раённы друк. Фактычна, журналісты-ветэраны так і засталіся на пярэднім краі: друкаванае слова заўсёды было той жа зброяй. Я пачала працаваць у пружанскай «раёнцы» ў сярэдзіне 1980-х, калі асноўная частка салдат Вялікай Айчыннай падышла да пенсіённага ўзросту. Толькі што пайшоў на заслужаны адпачынак рэдактар нашай «Зары камунізму» Мікалай Майс