Зарэчча: імёны герояў на камені і ў сэрцах
На мінулым тыдні ў мемарыяльным скверы ў в. Зарэчча адбыўся мітынг у памяць аб жыхарах вёскі — удзельніках Вялікай Айчынай вайны, які стаў ужо традыцыйным.
Зараслі шрамы акопаў, зніклі папялішчы спаленых вёсак і гарадоў, выраслі новыя пакаленні. Але ў памяці чалавечай 22 чэрвеня 1941 года засталося не проста як фатальная дата, а як мяжа — пачатак адліку доўгіх дзён і начэй самай страшнай і крывавай вайны для нашага народа. І ў гэтыя дні мы ўспамінаем тых, хто не вярнуўся з палёў бітваў, чые імёны беражліва высечаны на камені і ў сэрцы кожнага зарэчанца.
Памяць — адзінае, чым мы можам аддзячыць загінуўшым у гады ваеннага ліхалецця. І кожны з нас павінен ведаць аб стратах, якія панесла наша зямля ў гэты час, шанаваць і паважаць воінаў-вызваліцеляў, хто стаў ахвярай акупантаў. Бела





