
Зорны скульптар
Даследаванне касмічнай прасторы было запаветнай марай чалавецтва. Вялікі прарыў у гэтай галіне адбыўся 12 красавіка 1961 года з запускам карабля «Усход» з Байканура. На яго борце быў 27-гадовы савецкі касманаўт Юрый Гагарын — першы чалавек, які пераадолеў зямное прыцягненне. Па рашэнні Генеральнай Асамблеі ААН 12 красавіка пачалі адзначаць на міжнародным узроўні як Міжнародны дзень палёту чалавека ў космас.
А сёлета суверэнная Беларусь у другі раз адзначае гэтае свята ў статусе касмічнай дзяржавы: 6 красавіка 2024 года з арбіты на Зямлю вярнуўся міжнародны экіпаж, у складзе якога была беларуска Марына Васілеўская.
У фондах музея-сядзібы «Пружанскі палацык» беражліва захоўваецца скульптурны партрэт Юрыя Гагарына, створаны рукой таленавітага скульптара, заслужанага дзеяча мастацтв