
Аб’ядноўваючы мінулае і будучыню моладзі
На мінулым тыдні ў Пружанскім раёне прайшоў абласны семінар для штатных супрацоўнікаў грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Мерапрыемства аб’яднала актыўных і мэтанакіраваных удзельнікаў, настроеных на абмен вопытам, абмеркаванне ключавых пытанняў і пошук новых шляхоў развіцця маладзёжнага руху. У ім прыняў удзел першы сакратар Брэсцкага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Юрый Сегянюк.
Мерапрыемства пачалося ў сучаснай канферэнц-зале гасцінічна-турыстычнага комплексу «Мікалаеўскі». Тут удзельнікі засяродзіліся на самых актуальных пытаннях, дзяліліся вопытам і прапаноўвалі ідэі для развіцця маладзёжнага руху. На парадку дня былі такія важныя тэмы, як арганізацыя студэнцкіх атрадаў, кадравая работа, эфектыўнае функцыянаванне пярвічных арганізацый ГА «БРСМ» і прымя