
Пружаны прыгажэюць да свята Перамогі
Вясна — час абуджэння не толькі прыроды. Гэта час, калі абнаўляюцца нашы населеныя пункты на карысць і дзеля камфорту кожнага жыхара. Асабліва відавочны прыгожыя змены ў Пружанах, дзе з пачатку сакавіка закіпела праца ў рамках месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку, ператвараючы горад у квітнеючы аазіс утульнасці і прываблівасці.
Рукамі камунальшчыкаў і неабыякавых гараджан змяніліся многія месцы адпачынку. Гарадскія паркі і скверы вызваліліся ад зімовай стомленасці, атуліўшыся свежай зелянінай і вясновым настроем. Высаджаныя сотні дрэў і кустоў дабавілі зялёнага ўбрання вуліцам, абяцаючы пружанцам і гасцям горада прахалоду ў летнюю спёку.
Адноўлены газоны на вуліцы Рыгора Шырмы, плошчай у чвэрць гектара, дзе свежая трава ўжо радуе вочы сваім сакавітым ізумрудным к