
Кампанія дабрачыннасці
Ёсць жаданне папрацаваць, прынесці рэальную карысць сваёй краіне? Калі ласка, запрашаем прыняць удзел у акцыі «Дай лесу новае жыццё!», якая праходзіць у Беларусі і завяршыцца дванаццатага красавіка.
У жыцці трэба зрабіць многае. Напрыклад, заўсёды прытрымлівацца маралі, быць прыкладам для іншых як у сям’і, так і на працы. Бачыць у людзях толькі добрае. Выгадаваць дзяцей сапраўднымі грамадзянамі сваёй Радзімы. Усяго і не пералічыш! А яшчэ, канечне, пасадзіць дрэва. Чым і займаліся на гэтым тыдні дабравольцы на лесасецы Мокраўскага лясніцтва каля хутара Янаўшчызна.
Увогуле, дадзеная кампанія накіравана на ўзнаўленне лясоў, у тым ліку тых, што пацярпелі падчас ліпеньскага штармавога ветру. Сёлета яна прымеркавана да Года добраўпарадкавання і 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай ва