Понедельник, 21 апреля 2025

День: 23.03.2025

Колькі крокаў да шыльды?

Колькі крокаў да шыльды?

У сацыяльных сетках «завірусілася» відэа, на якім відавочна выяўляецца незадаволенасць адной мясцовай жыхаркі, якая сцвярджае, што на прыпыначным пункце гарадскога транспарту ў раёне скрыжавання вул. Р. Шырмы і Кобрынскай, таблічка з раскладам руху аўтобусаў размешчана занадта далёка. Нам стала цікава, ці ўсё так на самай справе, таму выехалі на месца «здарэння». Ці ёсць сэнс марнаваць час на панарамную здымку, якая падаўжае аб’екты на смартфоне і штучна нарывацца на канфлікт? Мабыць, не.Мы асабіста палічылі крокі ад знака, на якім усталявана шыльда з раскладам, да сярэдзіны прыпынку. Усяго 25-30 крокаў, ніяк не 100. У чым нязручнасць, мы так і не зразумелі. Нашы людзі неяк дзіўна шукаюць праблемы там, дзе іх увогуле не існуе. Няўжо так складана прайсціся сюды-туды ў чаканні аў
Кукла Маша,Кукла Даша…

Кукла Маша,Кукла Даша…

Не здзіўляйцеся, што слова Кукла мы пішам з вялікай літары. Гаворка ідзе не аб любімай усімі дзяўчынкамі ляльцы, а аб прозвішчы шматдзетнай сям’і з в. Аранчыцы, з якімі нам пашанцавала пазнаёміцца. Нас сардэчна сустрэла маці вялікага сямейства Святлана Кукла. Пакуль дзеці былі ў школе, а муж яшчэ не вярнуўся з работы, мы гутарылі, як гаворыць сама гаспадыня, у яе «працоўным» кабінеце, на ўтульнай кухні за кубачкам духмянага чаю. Адразу звярнулі ўвагу на новы вялікі дом, у якім большасць усіх будаўнічых і аддзелачных работ зроблена рукамі Віктара, мужа гаспадыні. Дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы шматдзетных сем’яў, узялі спецыяльны крэдыт і за 9 месяцаў дом поўнасцю быў гатовы разам з унутраным аздабленнем. — У мяне муж і плітку ўкладваў, і электрыку праводзіў, за што
Смачна паеў — болей зрабіў

Смачна паеў — болей зрабіў

У гарачую пару для аграрыяў ствараюцца ўсе ўмовы, толькі каб не адцягваць іх увагу ад той жа веснавой пасяўной кампаніі. Размова ў тым ліку і пра забеспячэнне на месцы гарачымі абедамі і вячэрамі.НА ЗДЫМКУ: у такіх прыветных жанчын, як кухонная рабочая Галіна Карняйчук, загадчыца сталовай Таісія Шыцікава і повар Таццяна Харута, па-іншаму і быць не можа, усё толькі самае-самае! Нічога не дадасі, калі і так вядома, што на галодны страўнік працаваць не вельмі зручна. Якая можа быць размова пра эфектыўнасць работы, калі перад вачыма стаяць каўбасы, піражкі і духмяны чай? А пры фізічнай працы, ды яшчэ на свежым паветры, удвая хутчэй цябе пачынае праследаваць голад. Каб такога не здаралася з нашымі адданымі роднай зямлі аграрыямі, кожная гаспадарка краіны стараецца накарміць людзей п