
У новым статусе — грамадзянін
Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь юным жыхарам Пружанскага раёна, якія дасягнулі чатырнаццацігадовага ўзросту, уручылі галоўны ў жыцці дакумент — пашпарт.
На гэтым мерапрыемстве, якое складалася не толькі з урачыстага ўручэння пашпартоў і білетаў членаў ГА «БРСМ», але і з экскурсіі ў суд Пружанскага раёна, вандроўцы па будынку райвыканкама, было цікава як юным, так і дарослым. Такой экскурсіяй паказалі тры галіны ўлады Рэспублікі Беларусь: заканадаўчую, выканаўчую і судовую.
Звяртаючыся да прысутных, намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч зрабіў невялікі экскурс у гістарычнае мінулае краіны, у такі далёкі 1994 год, калі была зацверджана першая Канстытуцыя Незалежнай Беларусі. Далей Руслан Васільевіч расказаў пра шляхі ўдасканалення Асноўнага Закона і